Маладзёжнае прадпрымальніцтва адно з найбольш перспектыўных напрамкаў развіцця эканомікі краіны, якое з’яўляецца фактычна патэнцыялам яе росту. У рамках Тыдня прадпрымальніцтва на эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта яго роля і значэнне актыўна абмяркоўвалася з выпускнікамі, вядучымі свой бізнес, і цяперашнімі студэнтамі.
Дэкан факультэта Зазерская Вікторыя Васільеўна адзначыла, што дзяржава паслядоўна стварае ўмовы для актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы і зацікаўлена, каб уклад малых і сярэдніх прадпрыемстваў у развіццё эканомікі краіны дынамічна прырастаў. У БрДТУ вядзецца актыўная праца, накіраваная на ўкараненне ў вытворчасць навукова-даследчых распрацовак, фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый і навыкаў, неабходных для вядзення вынаходніцкай, інавацыйнай, прадпрымальніцкай дзейнасці.
На факультэце арганізуюцца разнастайныя конкурсы, экскурсіі, митапы, квэсты, турніры, выставы, кірмашы бізнес-ідэй, навучальныя семінары і трэнінгі. У гэтай працы актыўна ўдзельнічаюць спецыялісты банкаў і арганізацый, супрацоўнікі фінансавых арганізацый і дзяржаўных органаў, а таксама выпускнікі.
Яскравым пацвярджэннем гэтаму было выступленне студэнтаў Высоцкай Дар’і і Касцючыка Мікіты, якія распавялі пра свой досвед працы ў сферы HR-менеджменту і дыстрыбуцыі, навыках і ўменні трымацца ў стрэсавых сітуацыях. Ребенков Міхаіл і Букач Ганна навучылі новым стратэгіям і метадам развіцця бізнесу, распавялі, як знайсці аднадумцаў і партнёраў для маштабавання сваіх праектаў, а таксама ўмацаваць прафесійныя сувязі і асабістыя, чалавечыя кантакты.
Дзякуючы панавальнай на сустрэчы давернай атмасферы абмяркоўваліся актуальныя і вострыя праблемы, у вырашэнні якіх салідарная пазіцыя моладзі здольная выканаць сваю ўнікальную ролю ў маладзёжным прадпрымальніцтве.






