Канікулы ў БрДТУ

30 кастрычніка факультэт інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адкрыў прафарыентацыйнае мерапрыемства для будучых абітурыентаў «Канікулы ў БрДТУ».
Студэнты наведалі лабараторыі кафедры інжынернай экалогіі і хіміі, прынялі ўдзел у майстар-класах па правядзенні хімічных досведаў, кіраванні помпавым абсталяваннем, мантажы сучасных трубаправодаў інжынерных сістэм, кандыцыянавання паветра і холадазабеспячэння.
Першы дзень канікул БрДТУ на ФІСЕ завяршыўся ў Кветка-парку школай маладога эколага, праведзенай Кірылам Ваўранюком (Кірылам Кветка).