У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства «Канікулы ў БрДТУ» будучыя абітурыенты пазнаёміліся з будаўнічым факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедраў, а таксама студэнты старэйшых курсаў на інтэрактыўных пляцоўках распавялі будучым абітурыентам пра асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў будаўнічай галіны ў сучасных умовах.
У дзяцей была магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе дэкаратыўных вырабаў з бетону, мадэляванні і разбурэнні макетаў канструкцый, варкшопах. Будучыя абітурыенты наведалі лабараторыю кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый, а таксама паўдзельнічалі ў выпрабаванні металаў і зварных злучэнняў.







