Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт з рабочым візітам наведаў прарэктар па інавацыйнай дзейнасці Уфімскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Агееў Георгій Канстанцінавіч.
У ходзе візіту адбылося абмеркаванне мерапрыемстваў дарожнай карты супрацоўніцтва адукацыйных устаноў у галіне навукі і інавацый. Асаблівую ўвагу бакі вырашылі надаць інфармацыйным тэхналогіям, матэрыялазнаўству, эксплуатацыі і праектаванню інжынерных сістэм. Пачатак узаемадзеяння двух універсітэтаў быў пакладзены падчас візіту ў горад Уфу ў рамках Форуму рэгіёнаў рэктара БрДТУ Каспяровіча Сяргея Антонавіча.
