У рамках мерапрыемстваў VI Кітайскай міжнароднай выставы імпарту «China International Import Ехро» адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Хэбэйскім інстытутам міжнароднага бізнесу і эканомікі і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.
Хэбэйскі інстытут міжнароднага бізнесу і эканомікі мае больш чым 100-гадовую гісторыю і бярэ свой пачатак у 1906 годзе ў якасці педагагічнага інстытута. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў у такіх галінах як менеджмент, бізнес-адміністраванне, эканоміка прадпрымальніцтва, міжнародная лагістыка і мытнае дэклараванне.
Пагадненне, падпісанае рэктарам БрДТУ Каспяровічам Сяргеем Антановічам і рэктарам Хэбэйскага Інстытута міжнароднага бізнесу і эканомікі Лі Яньпо, стане першым крокам для стварэння сумеснай адукацыйнай праграмы агульнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Электронная эканоміка».

