З 5 па 10 лістапада ў Шанхаі праходзіць VI Кітайская міжнародная выстава імпарту «China International Import Ехро». Важнай часткай праграмы выставы з’яўляюцца дні Брэсцкай вобласці, дзе прадстаўлены эканамічны, інвестыцыйны, турыстычны, адукацыйны, медыцынскі і культурны патэнцыял рэгіёна.
У складзе афіцыйнай дэлегацыі Брэсцкай вобласці на чале з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Гарадзецкім Дзмітрыем Мікалаевічам прымае ўдзел рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Каспяровіч Сяргей Антонавіч.
Узаемадзеянне з навучальнымі і навуковымі арганізацыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі разглядаецца як адзін з прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта. У БрДТУ рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы з кітайскімі ВНУ, праводзяцца навуковыя даследаванні. Рэктар С.А. Каспяровіч прадставіў на выставе патэнцыял універсітэта як адукацыйнага і навуковага цэнтра Рэспублікі Беларусь, азнаёміў наведвальнікаў выставы з асноўнымі напрамкамі дзейнасці БрДТУ.
Таксама ў рамках выставы праведзены перамовы з генеральным дырэктарам кампаніі ТАА «Навукова-тэхнічная адукацыя Шан Сі Хун І» — патэнцыйным заказчыкам навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, што выконваюцца БрДТУ.



