6 лістапада кітайскія студэнты эканамічнага, будаўнічага і машынабудаўнічага факультэтаў БрДТУ разам з выкладчыкамі кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый прынялі ўдзел у шырокай праграме з наведваннем знакавых месцаў Беларусі: Мірскага замка і яго капліцы з прывідам, Нясвіжскай ратушы, кляштара бенедыктынак, Фарнага касцёла і Нясвіжскага палаца Радзівілаў. Мірскі замак і палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і з’яўляюцца самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі. Нашы замежныя студэнты даведаліся, якія легенды ўтойваюць у сабе сцены гэтых унікальных архітэктурных жамчужын Беларусі, паглыбіліся ў яркія моманты гісторыі краіны і адчулі сапраўдны дух сярэднявечча! У перапынку паміж экскурсіямі рабяты пакаштавалі стравы беларускай кухні.


