11 лістапада на тэрыторыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі.
Яркая сучасная пляцоўка складаецца з 3 зон: баскетбольнай, валейбольнай і футбольнай. Яна прызначана для аматарскіх, прафесійных, індывідуальных і групавых заняткаў спортам пад адкрытым небам. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спартыўнага аб’екта прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Мікалаевіч Лабадзінскі, рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Мацюшонак, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Аляксандраўна Папова, рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Юрый Пятровіч Голубеў, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Эла Мікалаеўна Добринец, рэктарат, супрацоўнікі, а так жа студэнты БрДТУ.
Адкрыццё новай шматфункцыянальнай пляцоўкі – чарговы важны крок у развіцці спартыўнай інфраструктуры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Для ўніверсітэта яна стане выдатнай магчымасцю разнастаіць вольны час моладзі, дапаможа фарміраванню здаровага ладу жыцця і згуртаванню студэнцкай супольнасці.
У завяршэнні мерапрыемства кіраўнік міністэрства з найлепшымі пажаданнямі пакінуў памятныя аўтографы на мячах для ўдзельнікаў сустрэчы.






