БрДТУ прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку ў Рэспубліканскім цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі

11 лістапада ў Брэсцкай крэпасці адбылося ўрачыстае адкрыццё, а таксама быў дадзены старт будаўніцтву Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі з удзелам рэктара, прарэктара, дэканаў і студэнцкай моладзі.
У рамках мерапрыемства на аб’екце патрыятычнага выхавання адбыўся Рэспубліканскі суботнік, на якім былі сканцэнтраваны намаганні па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, а таксама па выкананні падсобных, земляных работ, уборцы смецця і расліннасці на тэрыторыі казарменных памяшканняў.
Гэта дазволіла аб’яднаць усіх значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй, спрыяла павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама папулярызацыі і развіццю студатрадаўскага руху.
Бадзёры настрой, высокая актыўнасць, жаданне працаваць спрыялі стварэнню сяброўскай атмасферы, згуртаванай каманднай працы і ўзаемадапамогі.