Экскурсія студэнтаў БрДТУ ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці

14 лістапада студэнты будаўнічага і эканамічнага факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта наведалі Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці генерал-маёрам юстыцыі Канаплянікам Дзмітрыем Уладзіміравічам, які ў сваёй гутарцы са студэнтамі расказаў аб асноўных напрамках работы гэтай арганізацыі, нацэліў моладзь на выкананне закона і правапарадку, падкрэсліў важнасць павагі дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, недапушчэнне дзейнасці экстрэмісцкага характару.
Супрацоўнікі Следчага камітэта пазнаёмілі студэнтаў з яго працай, наглядна прадэманстраваўшы некаторыя аспекты, а менавіта функцыі крыміналістычнага аддзела, прэзентаваўшы перасоўную крыміналістычную лабараторыю – аўтамабіль, абсталяваны ўсім неабходным для працы на месцы здарэння, рабятам таксама паказалі выкарыстанне спецыяльных тэхнічных сродкаў, якія ўжываюцца крыміналістамі. Студэнтам была праведзена экскурсія па тэрыторыі Следчага камітэта, яны наведалі музейны пакой, дзе размешчаны экспанаты з часоў Расійскай імперыі. Рабяты праявілі непадробную цікавасць да гэтага мерапрыемства, актыўна задавалі пытанні, на якія былі атрыманы кваліфікаваныя адказы.