17 лістапада да Міжнароднага дня студэнтаў работнікі бібліятэкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта падрыхтавалі і правялі інтэлектуальна-забаўляльную праграму «Гульні розуму». Гэтае свята мае вялікае гістарычнае значэнне, бо ў яго аснову лёг подзвіг пражскіх студэнтаў падчас акупацыі фашысцкай Германіі.
Студэнты першага курса спаборнічалі ў эрудыцыі, кемлівасці і фантазіі, успомнілі любімыя песні і фільмы, студэнцкія традыцыі розных краін і эпох. А таксама рабяты праверылі, наколькі вывучаны імі выкладчыкі і розныя лакацыі нашага ўніверсітэта. У заключэнні мерапрыемства работнікі культуры павіншавалі ўсіх удзельнікаў са святам, пажадалі моцнага здароўя, лёгкіх і ўдалых сесій, а таксама яркіх падзей і незабыўных уражанняў.