16 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на базе кафедры «Сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучасных эканамічных сістэм – 2023».
Удзел у канферэнцыі прынялі навукоўцы і спецыялісты з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Расіі і спецыялісты рэальнага сектара эканомікі, а таксама студэнты першага курса эканамічнага факультэта БрДТУ, якія з’яўляюцца медалістамі і пераможцамі прадметных алімпіяд
Мэтай правядзення канферэнцыі сталі пытанні тэндэнцый развіцця сусветнай эканомікі, Рэспублікі Беларусь у сусветнай гаспадарцы; удасканалення эканамічнай дзейнасці, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; цыфравізацыі і праблем інфармацыйнай бяспекі; развіцця «зялёнай» эканомікі.
Дакладчыкі закранулі сучасны стан глабальнай эканомікі, цыфравізацыі сусветнай эканомікі, дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі, перспектывы развіцця эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Навукоўцамі і спецыялістамі з розных універсітэтаў было прадстаўлена больш за 60 дакладаў, кожны з якіх даў падставу для новага погляду на звыклыя рэчы і станавіўся прычынай дыскусій.

