17 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках рэалізацыі праекта «Стратэгіі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года» адбылася дыялогавая пляцоўка «Моладзь – стратэгічны і кадравы патэнцыял Беларусі».
Спікерамі была прадстаўлена прэзентацыя аб сацыяльна-дэмаграфічнай характарыстыцы сучаснай моладзі, якая паслужыла своеасаблівым зрэзам адной з груп беларускага грамадства. Перад аўдыторыяй выступілі і студэнткі першага курса будаўнічага факультэта БрДТУ Варвара Васільчук і Ева Ласкутова з дакладам на тэму «Правы і абавязкі студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у Рэспубліцы Беларусь», звярнуўшы ўвагу на пытанні своечасовага выканання студэнтамі ўсіх відаў работ, прадугледжаных праграмай практыкі.
Мерапрыемства паказала, што ідэйная і таленавітая моладзь з’яўляецца асноўным стратэгічным патэнцыялам і надзейным падмуркам развіцця нашай рэспублікі, закліканым забяспечыць годную будучыню грамадства і дзяржавы.




