Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі ў БрДТУ

У рамках I Форуму рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі на пляцоўцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне секцыі «Дыстанцыйнае навучанне і сумесныя адукацыйныя праграмы». Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Каспяровіч Сяргей Антонавіч выступіў з дакладам «Мадэлі рэалізацыі беларуска-кітайскіх сумесных адукацыйных праграм: бягучы стан і перспектывы (на прыкладзе БрДТУ)».
Узаемадзеянне з навучальнымі і навуковымі арганізацыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі разглядаецца як адзін з прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта. У сваім выступленні рэктар прадставіў вопыт рэалізацыі ў БрДТУ адукацыйных праграм сумесна з Сіньсянскім універсітэтам і Хух-Хотаскім прафесійным інстытутам, сумесных навуковых праектаў універсітэта з вядучымі навуковымі цэнтрамі Кітая, а таксама такія формы ўзаемадзеяння як летнія школы і праграмы павышэння кваліфікацыі для педагагічных работнікаў тэхнічных каледжаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. У цяперашні час вядзецца распрацоўка сумеснай адукацыйнай праграмы агульнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Электронная эканоміка» ў рамках нядаўна падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве з Хэбэйскім інстытутам міжнароднага бізнесу і эканомікі.