У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. У мерапрыемстве прынялі ўдзел урач-псіхатэрапеўт Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера Прэцкайла Уладзіслаў Ігаравіч і начальнік сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Камарчук Таццяна Уладзіміраўна.
Мэтай мерапрыемства стала інфармаванне аб адмоўным дзеянні і негатыўных наступствах злоўжывання цыгарэт, іх складзе і ўплыве на арганізм, выхаванне здаровага ладу жыцця.
У рамках круглага стала былі закрануты вострыя праблемы барацьбы з тытунекурэннем, асветлены тэмы ўплыву ўсіх відаў курэння на фізічнае і псіхічнае здароўе, прыведзена статыстыка МНС аб трагедыях, звязаных з курэннем, абмеркаваны спосабы барацьбы з курэннем і тэхніка бяспекі.
Міжнародны дзень супраць курэння закліканы прыцягнуць увагу моладзі да праблем нікацінавай залежнасці, высокай смяротнасці ад курэння, дапамагчы ім пазбавіцца ад шкоднай звычкі і пачаць весці здаровы лад жыцця.