22 лістапада 2023 года рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч і рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Яўгенаўна Лапцева падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БрДТУ і МДЛУ. Супрацоўніцтва прадугледжвае выкарыстанне перадавых распрацовак лінгвістычнага ўніверсітэта ў вывучэнні замежных моў студэнтамі БрДТУ, уключаючы прафесійную лексіку. Таксама мяркуецца ўзаемадзеянне ў галіне навукова-даследчай і кансультацыйнай дзейнасці, распрацоўцы і рэалізацыі праектаў і праграм. Варта адзначыць, што для многіх выкладчыкаў і работнікаў БрДТУ Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт з’яўляецца альма-матэр.



Фота прадстаўлены прэс-цэнтрам МДЛУ