У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся чарговы занятак школы актыўнага грамадзяніна, прымеркаваны да маючай адбыцца электаральнай кампаніі 2024 года.
Студэнты будаўнічага факультэта БрДТУ Варвара Васільчук і Ева Ласкутава выступілі з прэзентацыяй на тэму правоў і абавязкаў выбаршчыкаў, асаблівасцяў выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Варта адзначыць, што прысутныя на мерапрыемстве студэнты 25 лютага 2024 года будуць упершыню прымаць удзел у выбарах – абіраць дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства паказала, што ідэйная і таленавітая моладзь імкнецца пакараць не толькі новыя вяршыні ведаў, але і актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўніверсітэта.



