23 лістапада кафедра менеджменту Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта арганізавала і правяла VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Эканоміка і кіраванне: сацыяльны, эканамічны і інжынерны аспекты».
Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі 18 вядучых ВНУ Беларусі, Расіі і Казахстана, а таксама бізнес-колаў краін СНД.
Фармат канферэнцыі меркаваў магчымасць выступлення як у анлайн фармаце, так і ў рэжыме рэальнага часу.
З прывітальным словам выступіў старшыня Канферэнцыі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч.
Праблемнае поле навукова-практычнай канферэнцыі ўключала ў сябе разгляд праблем магчымасцяў каштоўнасна-арыентаванага падыходу да кіравання бізнесам, перспектыў развіцця эканомікі і сучасныя пытанні стану і развіцця навукі і практыкі.
Падобныя канферэнцыі спрыяюць асэнсаванню ўдзельнікамі актуальных праблем навукі, а таксама з’яўляюцца дадатковай умовай ўзнікнення новага этапу прафесійнага росту.



