У Сочы ў Парку навукі і мастацтва «Сірыус» адкрыўся III Кангрэс маладых навукоўцаў. Ключавая тэма мерапрыемства – «Прастора магчымасцяў і развіцця».
Кангрэс аб’ядноўвае прадстаўнікоў вядучых навуковых школ, навуковых і адукацыйных арганізацый, органаў улады, індустрыяльных партнёраў, прадстаўнікоў бізнесу, яркіх лідэраў айчыннай навукі, а таксама маладых навукоўцаў, пераможцаў конкурсаў грантаў, студэнтаў і школьнікаў з Расіі і іншых краін.
У гэтым годзе Кангрэс сабраў звыш 4500 удзельнікаў з больш чым 25 краін, у ліку якіх Рэспубліка Беларусь, Кітай, Іран, Рэспубліка Куба, ПАР, Казахстан і іншыя. Дзелавая праграма Кангрэса налічвае больш за 100 мерапрыемстваў. Яна складаецца з пяці тэматычных трэкаў: «Вялікія выклікі — магчымасці для развіцця»; «Магчымасці Дзесяцігоддзі навукі і тэхналогій у Расіі»; «Прастора краіны — прастора магчымасцяў»; «Прастора міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва»; «Інструменты развіцця».
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на Кангрэсе прадстаўляе член Савета маладых вучоных універсітэта, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва Дардзюк Юлія Сяргееўна.
Кангрэс працягне працу да 30 лістапада і традыцыйна выступіць найбуйнейшай пляцоўкай для дыялогу перадавой і фундаментальнай навукі, дзяржаўнай улады і рэальнага сектара эканомікі, а таксама задасць асноўныя вектары навукова-тэхналагічнага развіцця краін-удзельніц.