Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч наведаў студэнцкі будаўнічы атрад «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П. М. Машэрава, які працуе на Рэспубліканскім цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскаму цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Сяргей Антонавіч пацікавіўся ўмовамі працы, выказаў словы ўдзячнасці за плённую і якасную працу, за адказнасць і скрупулёзнасць.



