Падведзены вынікі адкрытага міжнароднага фестывалю «Палітра творчасці», у якім прынялі ўдзел больш за 300 канкурсантаў з вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў Расіі і Беларусі. Фестываль традыцыйна праходзіў у Беларуска-Расійскім універсітэце з 28 лістапада 2023 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 30 лістапада на заключным гала-канцэрце.
Вакальная група «Сенсацыя» студыі народных і эстрадных спеваў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па выніках конкурсу ўдастоена дыплома Лаўрэата II ступені.
Шчыра віншуем удзельніц творчага калектыву і кіраўніка Лідзію Уладзіміраўну Кавалёву з заслужанай узнагародай! Жадаем далейшых творчых поспехаў!


