6 снежня 20223 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся гала-канцэрт агляду-конкурсу творчасці першакурснікаў «Новыя зоркі БрДТУ – 2023».
Канцэртная праграма ўключала ў сябе лепшыя нумары з творчых выступленняў факультэтаў, сярод якіх былі яркія танцавальныя нумары, моцныя вакальныя кампазіцыі, выступленні ў арыгінальным і тэатральным жанры, журналістыцы і мастацкай творчасці.
Удзельнікаў вітаў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Ён адзначыў высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства творчых калектываў і выказаў упэўненасць, што студэнты-першакурснікі актыўна ўвальюцца ў студэнцкае жыццё, праявяць сябе не толькі ў вучобе, але і ў розных відах пазанавучальнай дзейнасці.
«Новыя зоркі» — гэта своеасаблівая кропка адліку, якая дазваляе даведацца адзін аднаго бліжэй, стаць часткай дружнага універсітэцкага калектыву. Кожнае выступленне запомнілася сваёй унікальнасцю і высокім узроўнем майстэрства. Лірычныя вакальныя кампазіцыі змяняліся запальнымі танцамі, тэатралізаванымі паказамі і інструментальнымі нумарамі.
Фінальным акордам мерапрыемства стала ўручэнне дыпломаў рознай ступені пераможцам і ўдзельнікам конкурсу. Па сукупнасці творчых нумароў, адзначаных журы і мінулымі адборачныя этапы, пераможцам прызнаны будаўнічы факультэт. Другое месца ў факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, і трэцяе – у факультэта электронна-інфармацыйных сістэм.
Прыемнай нечаканасцю для хлопцаў стала рашэнне журы вызначыць яшчэ адну намінацыю — «Самая згуртаваная група факультэта»». Гэта тыя гурты, якія сваімі творчымі нумарамі запоўнілі амаль усю канцэртную праграму факультэта, а сваёй невычэрпнай энергіяй зарадзілі ўсю залу! У выніку самымі згуртаванымі групамі прызнаныя група Т-94 машынабудаўнічага факультэта і група ТБ-21 факультэта інжынерных сістэм і экалогіі.
Яшчэ раз віншуем студэнтаў-першакурснікаў з уступленнем у вялікі і згуртаваны універсітэцкі калектыў і жадаем поспехаў у вучобе, навуцы і спорце, а таксама развіцця творчых і арганізацыйных здольнасцяў.










