БрДТУ і НовГУ заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве

Наўгародскі дзяржаўны універсітэт ім. Яраслава Мудрага і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісалі рэктар НаўГУ Юрый Сяргеевіч Баравікоў і рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч.
Наўгародскі дзяржаўны універсітэт — гэта ўнікальны федэральна-рэгіянальны “мультиуниверситет-тэхнаполіс”. НаўГУ ўпершыню ў Расіі аб’яднаў на добраахвотнай аснове некалькі ВНУ, тэхнікумаў і навукова-вытворчых структур, захаваўшы і прымножыўшы іх навуковы, адукацыйны і сацыяльна-культурны патэнцыял. Штогод у інстытутах і каледжах ВНУ навучаецца больш за 10 000 студэнтаў.
Паміж БрДТУ і НаўГУ маецца мноства агульных поглядаў як у тэматыцы навуковых даследаванняў, так і ў адукацыйнай сферы. Падпісаны дакумент будзе служыць асновай для рэалізацыі новых сумесных ініцыятыў і праектаў.