8 снежня 2023 года ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Вітольдавіча Шулейка і губернатара Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігара Іванавіча Кобзева падпісаны пагадненні паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, Іркуцкім Нацыянальным даследчым тэхнічным універсітэтам і Іркуцкім дзяржаўным аграрным універсітэтам імя А.А. Яжэўскага.
Пагадненні прадугледжваюць узаемадзеянне па шэрагу напрамкаў, сярод якіх сумесная распрацоўка інавацыйнага метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу праграм бакалаўрыяту і магістратуры; акадэмічны абмен прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі; агульныя праекты як у рамках фінансавання з боку Саюзнай дзяржавы, так і федэральнага бюджэту Расійскай Федэрацыі; сумесных праектаў, якія могуць быць выкананы пад заказ суб’ектаў гаспадарання абедзвюх краін.
Таксама ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Беларусі і Расіі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб сумеснай рэалізацыі пілотных навукова-даследчых і прыкладных праектаў на тэрыторыі Іркуцкай вобласці.


