Універсітэцкі этап рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі»

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў этап рэспубліканскага конкурсу маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», накіраванага на пошук лепшых праектаў у розных сферах, якія маглі б быць карысныя для грамадства. У рамках конкурсу ўдзельнікі абаранілі 8 праектаў.
Па выніках адборачнага этапу пераможцамі прызнаныя студэнцкія праекты: «Інтэлектуальны гардэроб», «Антиплагиат праграмнага кода на мове Python», «Аўтаматызацыя працэсу вымярэння кіслотнасці глебы», якія будуць прадстаўлены ў далейшым на абласным этапе Рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Прадстаўленыя праекты накіраваны на вырашэнне актуальных праблем экалогіі, лагістыкі, эрганомікі, будаўніцтва і цыфравізацыі.