13-14 снежня 2023 года дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Каспяровічам С.А. наведала Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь у рамках міжвузаўскага студэнцкага грамадзянска-патрыятычнага мерапрыемства «МЫ БЕЛАРУСЫ».
Курсанты, студэнты, выкладчыцкі склад і камандаванне акадэміі ўсклалі вянкі і кветкі ля абеліска загінулым ваеннапалонным і грамадзянскім асобам падчас Вялікай Айчыннай вайны, размешчанага ва Уруччы.
Для студэнтаў правялі аглядную экскурсію па галоўнай кузні ваенных кадраў краіны, наведалі залу ваеннай гісторыі і роту інфармацыйных тэхналогій Акадэміі.
Начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Ляпешка Г. У. правёў з удзельнікамі брыфінг аб арганізацыі навучальнага працэсу ў Акадэміі. У завяршэнні дня Сяргей Антонавіч Каспяровіч зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У другі дзень знаходжання дэлегацыя БрДТУ наведала факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі, дзе быў арганізаваны паказ спецыялізаваных класаў і навучальных карпусоў. На авіяцыйным факультэце быў прадстаўлены макет працэдурнага комплекснага трэнажора падрыхтоўкі групы кіраўнікоў палётамі і лётнага складу.
Для прадстаўніц БрДТУ курсанты Ваеннай акадэміі далі выключную магчымасць дакрануцца да вайсковых будняў і прайсці квэст «Трапны стралок», дзе кожны паспрабаваў стрэліць са стралковай зброі і прыняў удзел у эстафеце.








