БрДТУ — уладальнік міжнароднай прэміі «Лідар года 2023»

15 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння VIII Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года». Традыцыйна, тут былі прадстаўлены буйныя дасягненні прадпрыемстваў машынабудавання, энергетыкі, адукацыі, харчовай прамысловасці і іншых галін.
За высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў, укараненне сучасных адукацыйных тэхналогій, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і навуковую дзейнасць Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прызнаны лепшым і ўдастоены Гран-пры ў намінацыі «Адукацыя».

Даведачна
Прэмія «Лідар года» накіравана на папулярызацыю паспяховых прыкладаў развіцця прадпрыемстваў і арганізацый, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці на айчынным і замежным рынках, а таксама на ўмацаванне міжнародных эканамічных адносін. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Нязменным арганізатарам прэміі выступае ТАА «Остинформ».