З 12 па 15 снежня ў БрДТУ праходзіў універсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Усебеларуская Ліга дэбатаў». У адборачным турніры прынялі ўдзел 12 каманд, якія складаюцца са студэнтаў розных факультэтаў. Дасведчаныя гульцы дэбат-клуба дапамагалі пачаткоўцам, абмяркоўвалі тэмы, звязаныя з сістэмай адукацыі, перадвыбарнай кампаніяй і сацыяльнымі сеткамі. Па выніках серыі гульняў вызначыліся пераможцы, якія прадставяць Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на рэгіянальным этапе: Міхалёў Раман і Даманскі Мікіта – студэнты машынабудаўнічага факультэта, Лыскавіч Іван і Варабей Таісія – прадстаўнікі факультэта электронна-інфармацыйных сістэм.







