15 снежня 2023 года на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня факультэта.
Дзень пачаўся з аказання дапамогі па ўборцы тэрыторыі ў падшэфным ЦКРНіР «Веда», затым рабяты прынялі ўдзел у святочным міні-канцэрце з віншаваннямі ад створанай музычнай групы ФІСЭ, дэкана факультэта Алега Паўлавіча Мешыка і намесніка дэкана Кацярыны Мікалаеўны Басалай, а таксама прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі. Важнай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджанне студэнтаў, якія вызначыліся ў вучэбнай, навуковай, грамадска-культурнай, творчай і спартыўнай сферах жыцця факультэта.
Салодкіх падарункаў былі ўдастоены пераможцы конкурсу відэаролікаў па тэме «Спецыяльнасць, на якой я вучуся». Прыемным завяршэннем вечара стала катанне ў Лядовым палацы Брэста.



