14-15 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце Маладзёжны савет Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі правёў выязное пашыранае пасяджэнне.
Удзельнікаў пасяджэння віталі рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Іван Іванавіч Васіленка.
Напярэдадні адзінага дня галасавання ў рамках пасяджэння адбылася дыскусійная пляцоўка, дзе абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца выбарчай сістэмы, арганізацыйных асаблівасцяў выбараў, фарміравання УНС і электаральнага суверэнітэту.
Спікерамі мерапрыемства была закранута тэма матывацыі прафсаюзнага членства сярод працоўнай і навучэнскай моладзі. Была падкрэслена значнасць прафсаюзнай арганізацыі ў ажыццяўленні прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў грамадзян, інструментам якой з’яўляецца калектыўны дагавор, які прадугледжвае дадатковыя льготы і гарантыі для работнікаў і студэнтаў.
У рамках пасяджэння таксама быў прадстаўлены новы склад Маладзёжнага савета Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, зацверджаны план яго работы на 2024 год.





