19 лістапада 2023 года на тэрыторыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося доўгачаканае і ўрачыстае адкрыццё галоўнай ёлкі.
З прывітальным словам і добрымі пажаданнямі напярэдадні навагодніх святаў выступіла прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая.
Для ўдзельнікаў і гасцей свята творчыя калектывы БрДТУ падрыхтавалі нямала прыемных сюрпрызаў: тэатралізаванае прадстаўленне ля ёлкі, песні, танцы, а таксама салодкія падарункі ад Снягуркі і Дзеда Мароза.
З надыходзячымі святамі!







