Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта наведалі кінатэатр «Беларусь», дзе адбыўся прэм’ерны паказ камедыі «Кіношнікі», знятай на студыі «Беларусьфільм». Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускага кіно.
Прадстаўляў карціну публіцы рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар сцэнарыя Кірыл Халецкі, для якога «Кіношнікі» сталі дэбютам у поўнаметражным ігравым кіно. Аўтар фільма распавёў пра некаторыя асаблівасці вытворчасці кіно, падзяліўся цікавымі момантамі са здымачнай пляцоўкі і адказаў на шэраг пытанняў гледачоў.
Для прагляду і абмеркавання студэнцкай аўдыторыі быў паказаны фільм «Кіношнікі», у якім з вядомым расійскім акцёрам Юрыем Стояновым зняліся маладыя беларускія артысты, якія з’яўляюцца студэнтамі сталічных ВНУ.
Дэбютная карціна маладога рэжысёра-пачаткоўца атрымала станоўчыя водгукі ад брэсцкіх гледачоў.


