Навагодні баль у Косаўскім палацы

20 снежня 2023 года ў Косаўскім палацава-паркавым комплексе адбыўся навагодні баль для лепшых студэнтаў і навучэнцаў Брэстчыны. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам прадставілі студэнты: Гайко Іван (машынабудаўнічы факультэт), Мельнікава Дыяна (эканамічны факультэт), Ботава Вольга (факультэт інжынерных сістэм і экалогіі), Тамашоў Уладзіслаў (факультэт электронна-інфармацыйных сістэм), якія вызначыліся ў вучобе, спартыўнай і сацыяльна значнай дзейнасці ўніверсітэта ў адыходзячым годзе.
З прывітальным словам і цёплымі пажаданнямі напярэдадні навагодніх святаў выступіў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Васільевіч Краўчук.
Галоўнай танцавальнай пляцоўкай стала белая зала Косаўскага палаца. Да ўрачыстага мерапрыемства рабяты рыхтаваліся некалькі тыдняў, дзе бездакорна выканалі паланэз, вальс, лансье, польку, паўночную кадрылю.
Акрамя незвычайных эмоцый, яркіх уражанняў ад балю маладыя людзі атрымалі і навагоднія падарункі.