Кітайскія студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пабывалі з экскурсіяй у г. Гродна з мэтай азнаямлення з гісторыяй горада і яго славутасцямі.
Замежныя студэнты наведалі аптэку-музей, якая працуе з 1709 года. Дзеючая аптэка адлюстроўвае станаўленне аптэкарскай справы.
Пабывалі ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве – адным з самых старажытных дзеючых храмаў на тэрыторыі Беларусі. Уразіў рабят і Сабор Святога Францыска Ксаверыя (Фарны касцёл).
Замежных студэнтаў нашага ўніверсітэта прыемна здзівіла і пажарная каланча, дзе на пано эвалюцыі пажарнай справы ў Гродне намаляваная Мона Ліза ў форме пажарнай аховы. А ў рэстаране беларускай кухні рабяты змаглі пазнаёміцца з нацыянальнымі стравамі.
Студэнты з карысцю і цікавасцю правялі час, атрымалі шмат пазнавальнай інфармацыі і станоўчых эмоцый.
