Напярэдадні калядных святаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» студэнты факультэта электронна-інфармацыйных сістэм і машынабудаўнічага факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Камянецкага раёна ў в.Пелішча і спецыялізаваны дом дзіцяці ў г. Пінску.
Акцыя дазваляе прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе дзяржавы і грамадства.
Сустрэчы прайшлі ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Студэнты падрыхтавалі і правялі для выхаванцаў цэнтраў забаўляльныя навагоднія гульнявыя праграмы. Падарылі сваё цяпло і клопат, падрыхтавалі цацкі і салодкія падарункі.



