Паважаныя выкладчыкі, работнікі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!
Ад усёй душы віншую Вас са святам Нараджэння Хрыстова!
На працягу тысячагоддзяў гэтае свята дорыць людзям негасімае святло веры, надзеі і любові. Ён звяртае нас да вечных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства і сілкуюць праваслаўную культуру. Калядныя дні азараюць жыццё асаблівай радасцю, падахвочваюць да міласэрнасці і захавання міру, нясуць надзеі на шчаслівыя перамены, імкненне дзяліцца цяплом, клопатам і ўвагай з бліжнімі.
Няхай гэтыя святочныя дні будуць выдатным пачаткам года, ўмацуюць веру ў дзень будучы, стануць часам прымірэння і прабачэння, прынясуць у вашы дамы дабро і ўтульнасць, напоўняць вашы сэрцы цяплом, верай і светлай радасцю! І хай усё задуманае споўніцца!
З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч