9 студзеня 2024 года ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася канферэнцыя выбаршчыкаў працоўнага калектыву БрДТУ па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.
Старшынёй канферэнцыі выступіў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая ва ўступным слове прадставіла інфармацыю аб маючым адбыцца Адзіным дні галасавання, распавяла пра асаблівасці правядзення выбараў, працэдуры вылучэння кандыдатаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на новаўвядзенні цяперашняй выбарчай кампаніі.
Па выніках канферэнцыі выбаршчыкаў працоўнага калектыву БрДТУ кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў аднагалосна вылучана начальнік медыя-інфармацыйнага аддзела Наталля Сямёнаўна Віннік.