Развіццё супрацоўніцтва з установамі Кітайскай Народнай Рэспублікі

З 10 па 12 студзеня ў Кітаі праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і кампаніі Kunshan Yuahan Elektronika Equipment Co. Ltd.
У ходзе візіту начальнік навукова-даследчая часткі Мікалай Мікалаевіч Шэшко і дэкан машынабудаўнічага факультэта Сяргей Рамановіч Онысько пазнаёміліся з прамысловымі аб’ектамі па вытворчасці шырокага пераліку абсталявання машынабудаўнічай галіны.
На сустрэчах з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі разглядаюцца пытанні супрацоўніцтва па вырабе і абслугоўванні аўтаматычнага абсталявання, складаецца праграма ўзаемадзеяння ў рамках распрацаванай дарожнай карты супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.