У мэтах павышэння прававой культуры і электаральнай актыўнасці моладзі ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце створаны Штаб маладога выбаршчыка, дзе студэнты могуць атрымаць кансультацыю аб працэдуры выбараў.
Мэта штаба – уцягванне студэнцкай моладзі ў грамадска-палітычнае жыццё грамадства, спрыянне ўсвядомленаму ўдзелу маладых выбаршчыкаў у выбарчым працэсе, павышэнню грамадзянскай адказнасці ў перыяд выбарчых кампаній маючых адбыцца выбараў.
Штаб маладога выбаршчыка створаны для таго, каб кожны студэнт змог звярнуцца з якім-небудзь пытаннем і атрымаць кансультацыю аб працэдуры выбараў. Кіраўніком штаба выступіць начальнік штаба працоўных спраў БрДТУ Борсук Наталля Аляксандраўна.