11 студзеня 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся агульны сход куратараў студэнцкіх груп усіх факультэтаў. Перад педагагічным калектывам з прывітальным словам выступіў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, адзначыўшы маючы адбыцца электаральны цыкл па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы як найважнейшую палітычную кампанію 2024 года.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая ў сваім выступе закранула асноўныя моманты выбарчага заканадаўства, сфакусаваўшы ўвагу на неабходнасці своечасовага давядзення інфармацыі выкладчыкамі аб адзіным дні галасавання да студэнцкага калектыву.
Была падкрэслена значнасць куратара студэнцкай групы, які з’яўляецца сувязным звяном паміж кіраўніцтвам універсітэта і студэнтамі, ад якога наўпрост залежыць патрыятычнае выхаванне нашай моладзі.
Наталля Пятроўна адзначыла, што студэнты – гэта не будучыня нашай краіны, гэта яе сучаснасць. І менавіта ад моладзі залежыць палітычная стабільнасць і ўпэўненае развіццё нашай дзяржавы.