Загадчык кафедры гуманітарных навук Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверытэту Людміла Юр’еўна Малыхіна і дацэнт кафедры Святлана Уладзіміраўна Грыбава прынялі ўдзел у працы журы трэцяга этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства».
Алімпіяда для вучняў 10-11 класаў адбылася на базе Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа машынабудавання 9-10 студзеня 2024 года.
У рамках алімпіяды выкладчыкамі БрДТУ была праведзена прафарыентацыйная работа сярод навучэнцаў дадзенай установы.
У завяршэнні мерапрыемства журы алімпіяды наведалі музей, створаны ў каледжы, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.