Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год прызначаны 62 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 16 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Сярод узнагароджаных аспіранты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта:
Кухарэвіч Міхаіл Фёдаравіч за распрацоўку імавернасных мадэляў ацэнкі цеплавога рэжыму рэк Беларускага Палесся з улікам зменлівых прыродных фактараў і антрапагенных уздзеянняў, што дасць магчымасць забяспечыць прыняцце інжынерных эканамічна абгрунтаваных рашэнняў пры планаванні выкарыстання вадацёкаў рэгіёна;
Флячынская Наталля Мікалаеўна за распрацоўку методыкі ацэнкі канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, вызначэнне рэйтынгу рэгіёнаў у разрэзе эканамічных, сацыяльных і інавацыйных складнікаў, выяўленне рэгіянальных канкурэнтных пераваг, што дазваляе выпрацоўваць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні структуры эканомікі рэгіёнаў.
Віншуем аспірантаў з прысвоенымі стыпендыямі і жадаем ім новых творчых і прафесійных дасягненняў!