18 студзеня 2024 года ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча выкладчыкаў, работнікаў і студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з загадчыкам аддзялення хірургіі і трансплантацыі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Андрэем Міхайлавічам Шасцюком.
З уступным словам выступіла прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая, закрануўшы тэму медыцынскага забеспячэння грамадзян Беларусі.
Галоўная тэма выступлення Андрэя Міхайлавіча – павышэнне якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву Брэсцкай вобласці.
У сваім выступленні загадчык аддзяленнем расказаў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца Брэсцкай абласной клінічнай бальніцай па павышэнні якасці медыцынскіх паслуг, матэрыяльна-тэхнічнай базе, аб умовах працы. Асаблівая ўвага была ўдзелена аказанню медыцынскай дапамогі насельніцтву, а таксама аснашчэнню лячэбнай установы сучасным абсталяваннем. Андрэй Міхайлавіч падзяліўся інфармацыяй аб лячэбных і дыягнастычных аддзяленнях, што дазваляе праводзіць складаныя дыягнастычныя даследаванні і выконваць унікальныя аперацыі, не саступаючы агульнасусветным стандартам.
Другая частка адзінага дня інфармавання была прысвечана электаральнай кампаніі. Наталля Пятроўна распавяла аб ходзе электаральнай кампаніі, яе этапах, новаўвядзеннях і асаблівасцях. Больш дэталёва спынілася на пытаннях арганізацыі яе правядзення. У завяршэнні выступлення Наталля Пятроўна падкрэсліла, што неабходна ўсведамляць важнасць грамадска-палітычнай падзеі і заснаванай на яе выніках фарміравання Парламента і мясцовых органаў кіравання.





