Цырымонія падпісання дагавора аб адкрыцці класа архітэктурна-будаўнічага профілю адбылася 17 студзеня 2024 года на базе сярэдняй школы №10 г.Брэста.
Супрацоўніцтва па навучанні ў профільных класах арганізавана з удзелам Упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама, ААТ «Будаўнічы трэст №8» і сярэдняй школай №10.
У рамках падпісанага пагаднення прадугледжана вывучэнне на павышаным узроўні асобных вучэбных прадметаў, а таксама арганізацыя работы факультатыўных заняткаў для навучэнцаў архітэктурна-будаўнічых класаў (груп) з мэтай павышэння іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, фарміравання тэхналагічнай культуры як аднаго з элементаў агульнай і прафесійнай культуры будучага архітэктара і будаўніка. Выкарыстанне рэсурсаў БрДТУ і ААТ «Будаўнічага трэста № 8» дазволіць развіваць і ўдасканальваць алімпіядна-конкурсную, праектную і даследчую працу навучэнцаў.






