18 студзеня 2024 года Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам сумесна з Упраўленнем архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця Брэсцкага аблвыканкама арганізаваны кірмаш мэтавай падрыхтоўкі сярод прадпрыемстваў будаўнічай галіны – заказчыкамі кадраў.
Галоўная мэта сустрэчы – пашырэнне і павышэнне эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі, узмацненне прафарыентацыйнай работы, павышэнне матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі.
У прэзідыум на чале з рэктарам БрДТУ Сяргеем Антонавічам Каспяровічам увайшлі Мікалай Мікалаевіч Уласюк, начальнік упраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця Брэсцкага аблвыканкама; Інэса Паўлаўна Паўлава, дэкан будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта; Ірына Аляксандраўна Траццякова, начальнік аддзела жыллёвай палітыкі камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама.
З прывітальным словам і дакладам выступіў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Свой выступ Сяргей Антонавіч пачаў з тлумачэння паняцця мэтавай падрыхтоўкі як спосабу адбору матываваных абітурыентаў пры вырашэнні падрыхтоўкі кадраў для прадпрыемства, якая патрабуе пэўнага алгарытму дзеянняў. Ужо падчас вучобы студэнт будзе мець магчымасць ўключацца ў працоўны працэс арганізацыі, з якой у яго заключаны дагавор, мець гарантаванае працоўнае месца пасля заканчэння універсітэта і індывідуалізацыю працэсу навучання.
Без увагі таксама не засталіся тэмы асноўных напрамкаў прафарыентацыйнай работы па прыцягненні абітурыентаў-мэтавікоў. Была нададзена ўвага стварэнню філіялаў кафедраў, спецыяльнасцяў, якія палепшаць якасць працы, а таксама дапамогуць у мэтавай падрыхтоўцы.
Сяргей Антонавіч падкрэсліў важнасць сумеснага супрацоўніцтва ўніверсітэта і прадпрыемстваў у галіне падрыхтоўкі мэтавых кадраў, зрабіўшы акцэнт на тым, што толькі сумеснымі намаганнямі пры ўважлівым вывучэнні ўдасца знайсці адоранага навучэнца і якасна правесці прыёмную кампанію.
У другой частцы мерапрыемства Іна Паўлаўна падрабязна распавяла аб арганізацыі навучальнага працэсу на будаўнічым факультэце БрДТУ, спецыяльнасцях, перавагах навучання, акцэнтавала ўвагу на прафілізацыі спецыяльнасцяў, далейшага працаўладкавання.





