Напярэдадні Дня беларускай навукі адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага Савета Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У рамках апаніравання разгледжана дысертацыя начальніка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Паляводы Івана Іванавіча «Комплексная ацэнка вогнеўстойлівасці сучасных будаўнічых канструкцый з бетону» на суісканне вучонай ступені доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці 05.26.03 – пажарная і прамысловая бяспека (гарэнне, цепламасаперанос).
У ходзе мерапрыемства Іван Іванавіч падзяліўся вынікамі комплексных даследаванняў паводзін пры пажары, падыходамі да вызначэння межаў вогнеўстойлівасці, а таксама навукова абгрунтаванай канцэпцыяй комплекснай ацэнкі вогнеўстойлівасці жалезабетонных канструкцый.
У сваім выступе Палявода І.І. распавёў аб распрацоўцы правілаў вызначэння межаў вогнеўстойлівасці сучасных будаўнічых канструкцый з жалезабетону, якія дазваляюць забяспечыць пажарную бяспеку будынкаў і збудаванняў. Акцэнтаваў увагу на аналізе і абагульненне вынікаў разліку, якія дазволілі атрымаць таблічныя дадзеныя па ацэнцы вогнеўстойлівасці, адзначыўшы іх практычную значнасць.



