Старт трэцяга працоўнага семестра — 2024 у БрДТУ

Для студэнцкіх атрадаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта працоўны сезон 2024 года пачаўся 30 студзеня ў г. Бярозе.
13 студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пасля паспяховай здачы зімовай экзаменацыйнай сесіі пачнуць работы на вытворчых пляцоўках ААТ «Савушкін прадукт». Студэнцкі будаўнічы атрад «Маршал» ім. Героя Савецкага Саюза Г. К. Жукава пад камандаваннем студэнта будаўнічага факультэта БрДТУ Сычыка Пятра адправіўся ў г.бяроза з мэтай развіць свае сацыяльныя і прафесійныя навыкі, навучыцца працаваць у камандзе і пашырыць кругагляд. Для некаторых рабят праца ў складзе студатрада стала першай самастойнай прыступкай у жыцці і ў працы, так як яны афіцыйна становяцца супрацоўнікамі прадпрыемства на перыяд да 17 лютага.
Сёння студэнцкі атрад – гэта не проста працоўныя будні, але і дзейсны механізм прафесійнага станаўлення будучага спецыяліста.