Студэнтка БрДТУ заняла 2 месца ў адкрытым кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы

Студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Русак Кацярына заваявала сярэбраны медаль у бегу на 3 км у Нацыянальным старце па лёгкай атлетыцы.
Адкрыты кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы адбыўся 3 лютага ў спарткомплексе «Алімпіец» у г.Магілёве.
За ўзнагароды і прызавыя месцы змагаліся лепшыя лёгкаатлеты краіны. Спартсмены спаборнічалі ў забегах, эстафетах, трайным скачку, скачках у даўжыню, вышыню і з шастом, штурханні ядра.
Віншуем Кацярыну Русак з годнай і заслужанай перамогай! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, заўсёды рухацца наперад, пакараць любыя вяршыні!