У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў перыяд з 05 лютага па 02 сакавіка 2024 года сумесна з РГА «Белая Русь» праводзіцца алімпіяда па праграмаванні. У Алімпіядзе на добраахвотнай аснове могуць прыняць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выпускнікі згаданых вышэй навучальных устаноў, якія не з’яўляюцца студэнтамі (выпускнікамі) устаноў сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі.
Зарэгістравацца ўдзельнікам можна з 05 па 13 лютага на сайце
Алімпіяда складаецца з двух тураў:
– 17 лютага – I тур (завочны, з хатняга або іншага кампутара);
– 02 сакавіка – II тур (вочны, на базе камп’ютарных класаў БрДТУ).
Алімпіяда праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці вучняў да вывучаемых курсаў і дысцыплін, стымулявання іх да ўдасканалення сваіх прафесійных ведаў, развіцця іх навуковых і творчых здольнасцяў.
Пераможцы і прызёры алімпіяды атрымаюць каштоўныя прызы ад спонсараў і арганізатараў.