Інфармацыйная сустрэча, прысвечаная Адзінаму дню галасавання і выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Спікерам выступіў Уладзімір Веніямінавіч Баравенка — намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях УП «Брэстаблгаз», старшыня Маскоўскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
На сустрэчы разглядаліся асаблівасці электаральнай кампаніі гэтага года, абмяркоўваліся пытанні, хто можа прымаць удзел у галасаванні, колькі бюлетэняў атрымае выбаршчык на сваім участку, якія дзеянні недапушчальныя падчас перадвыбарнай кампаніі і непасрэдна ў Адзіны дзень галасавання.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Веніямінавіч уручыў партыйныя білеты кіраўнікам структурных падраздзяленняў, работнікам і студэнтам БрДТУ. Шэрагі Беларускай партыі «Белая Русь» папоўнілі 30 чалавек.










